З’явіліся еўры з Пагоняю (відэа)


https://youtu.be/jV7D-gH4eMY
З’явіліся першыя літоўскія манеты еўры – з літоўскаю Пагоняй. З 2015 года Літва мае перайсці на агульнаеўрапейскую валюту.

{movie}Еўры з Пагоняю – відэа з Літвы|right|17016{/movie}

Еўрапейская камісія пацвердзіла, што эканоміка Літвы адпавядае ўсім эканамічным крытэрам для ўступлення ў зону еўра. Каб перайсці на еўра, краіна мае мець вонкавы дзяржаўны доўг не большы за 50 % ад ВУП, дэфіцыт бюджэту не большы за 3 %, нізкую інфляцыю, а нацыянальная валюта павінна быць стабільнаю адносна еўра. Нашая суседка стане 19-й краінаю з агульнаеўрапейскаю валютай.

Паводле літоўскага Цэнтральнага банку, праз тое, што краіна не карысталася еўрамі, штогод бюджэт губляў каля 2 млрд літаў, альбо 2 % ВУП на абменных аперацыях і павышаных выдатках у абслугоўванні вонкавых крэдытаў.

У Еўразвязе застаюцца яшчэ сем краін, што не ўвялі еўра ці не адпавядаюць эканамічным крытэрам для ўвядзення гэтай валюты: Балгарыя, Чэхія, Харватыя, Венгрыя, Польшча, Румынія ды Швецыя.

Пасля ўступлення Літвы, Еўразона будзе ахопліваць 336 мільёнаў жыхароў Еўразвязу.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары