Лукашэнку хтосьці падслухоўвае


Пранкер пад нікам Vovan222 сцвярджае, што аўдыёзапіс ягонай размовы з Лукашэнкам у сеціва выклалі спецслужбы. «Якасць запісу вельмі добрая, лепшая за маю. І, што самае важнае, паводле ейнага пачатку, запіс уключаецца яшчэ да таго моманту, як я падняў слухаўку», – піша пранкер на сваім профілі «У кантакце».

{movie}Запіс размовы ад Vovan222.|right|17014{/movie}

Інфармацыя пра тое, што Лукашэнка размаўляў з сынам Віктара Ягнуковіча, з’явілася ў сеціве у нядзелю. Тады яшчэ шырокая публіка не ведала, што сынам Януковіча прадставіўся пранкер (аматар розыгрышаў па тэлефоне). Аўдыёзапіс з’явіўся ў інтэрнэце ў панядзелак раніцай. Паводле пранкера Vovan222, ягоная размова з Лукашэнкам адбылася 14 чэрвеня, у суботу. «Пасля гэтага я вырашыў пачакаць з публікацыяй, бо думаў, што праз пару дзён яшчэ раз паразамаўляю з Лукашэнкам», – піша Vovan222.

Пранкер мяркуе, што кіраўніка Беларусі падслухваюць спецслужбы – яны і перадалі аўдыёзапіс кіеўскім уладам: «тыя, у сваю чаргу, таксама не разабралі падвоху, апублікавалі гэты «сенсацыйны» матэрыял праз блізкага ім журналіста Наема. На гэта я акурат і звярнуў увагу памочнікаў Лукашэнкі, калі патэлефанаваў ім ужо ў панядзелак і спытаў наконт публікацыі размовы у сетцы».

У размове з кіраўніком Беларусі пранкер прадставіўся Віктарам Віктаравічам Януковічам – сынам зрынутага прэзідэнта Украіны. Ён пытаў Лукашэнку, ці той пагадзіўся б прыняць Януковіча-старэйшага у Беларусі. На што Аляксандр Лукашэннка адказаў: «прыязджайце, але прынамсі за содні трэба мяне папярэдзіць». Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі факт з’яўлення аўдыёзапісу не каментуе.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў