Фестываль трайблу ў Менску: ніякага флірту з публікаю!


Усходнія рытмы аб’ядналі беларусак, украінак, расяянак, літовак і амерыканак. На 5-м міжнародным фестывалі танцу трайбл у Менску сабраліся сотні жанчын, якія ўмеюць і любяць рухацца пад пяшчотныя ды спакуслівыя рытмы. Трайбл – танец усходні, аднак узнік ён у Злучаных Штатах – краіне, што ўвабрала элементы розных культураў. Гэтак і ў трайбле спалучаюцца рухі, характэрныя для танцаў Індыі, Іспаніі, Афрыкі, а таксама Бліжняга і Сярэдняга Усходу.

Смак Злучаных Штатаў адчуваецца ў агульнай атмасферы трайблу: у адрозненні ад бэлі-дэнсу, танцаўніцы не фліртуюць з публікаю, а, хутчэй, ствараюць уражанне жанчын упэўненых і самастойных.

{movie}Фестываль трайблу ў Менску: ніякага флірту з публікаю! |right|17002{/movie}

Юлія Спірыдонава, удзельніца фестывалю:

«Гэты танец дае шмат прасторы для самавыказвання. У ім менш канонаў, з’яўляецца больш магчымасцяў, каб зрэалізаваць свае пачуцці».

Цвіком імпрэзы стаў выступ сусветнай зоркі трайбл-ф’южн Мор’і Чэпэл. Аднак і беларускі паказалі ўзровень! Бярэм не толькі якасцю, але і колькасцю. Як кажуць арганізатары Фестывалю, усё больш нашых жанчын робяць упэўненыя крокі ў бок танцавальных школаў. А лета – найлепшы для гэтага час.

Іншыя тэмы: у вёсцы пад Хойнікамі выгналі русалку. У Бэлфасце працуе выстава рэквізіту да «Гульні тронаў».

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў