Новы канцэпт: ровар без ланцуга


Новую канцэпцыю гарадскога ровара без ланцуга прапанаваў польскі вынаходнік Марэк Юрэк. Ён убудаваў трансмісію з педалямі ў ступіцу пярэдняга кола, што дазволіла адмовіцца ад класічнай схемы ды павысіць надзейнасць, а таксама бясшумнасць транспартавага сродку.

{movie}Новы канцэпт: ровар без ланцуга (“Дэвайс”)|right|16999{/movie}

Асаблівасцю гэтага стварэння таксама ёсць тое, што ў любы момант руху чалавек можа перастаць круціць педалі. Для гэтага прадугледжаныя тры перадачы. Таксама ровар можа мець прывад на два колы дзякуючы адмысловаму трэцяму колу. Паколькі ў ровары адсутнічае ланцуг, то ён таксама з лёгкасцю складаецца. Паводле вытворцы, іншае размяшчэнне раварыста як у класічнай схеме больш выгоднае для раварыста і дае большую бачнасць дарогі. Паводле вынаходніка, розныя мадэлі гэтага ровара ў будучым будуць каштаваць ад дзевяці сотняў да дзвюх тысяч долараў.

Таксама ў праграме:

– Кампанія DUS Architects з Нідэрландаў следам за кітайцамі і амерыканцамі збіраецца будаваць дамы пры дапамозе 3D друкаркі.

– Разумны кубак, здольны зразумець, які напой у ім знаходзіцца, прэзентавала амерыканская кампанія (Vessyl).

– Каманда шведскіх інжынераў пастанавілі стварыць самыя маленькія бяздротавыя навушнікі ў свеце.

– Новая забава пад назваю флай-бордынґ зажыла сваім жыццём і прапаноўвае сваім аматарам усё новыя спартовыя снарады для палётаў на бруі з вады.

МЛ / Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў