Пуцін узнагародзіў Уладзіміра Караткевіча


Паводле інфармацыі расейскай «Новай газеты», беларус Уладзімір Караткевіч узнагароджаны прэзідэнтам Расеі за ўдзел у крымскіх падзеях.

«Сярод сакрэтных «турыстаў», што ездзілі ў Крым, трапляюцца і замежныя грамадзяне: напрыклад, 26-гадовы беларус Уладзімір Караткевіч. Мяркуючы па фота на ягонай інтэрнэт-старонцы, ён браў актыўны ўдзел у захопе адміністрацыйных будынкаў і вайсковых частак у Крыму – і акрамя ганаровай граматы ад прэзідэнта яму яшчэ ўручылі медаль Мінабароны РФ», – піша выданне.

У распараджэнні газеты апынуўся спіс таемна узнагароджаных расейцаў, асабліва праявілі сябе падчас крымскіх падзей гэтага года. «Хтосьці з іх удзельнічаў пад выглядам мясцовых жыхароў у шумных масоўках, хтосьці меў дачыненне да захопу адміністрацыйных будынкаў і ўкраінскіх вайсковых частак. Іншыя – ажыццяўлялі інфармацыйную падтрымку ў Маскве», – піша газета.

Сярод тых, хто адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі, «вядомыя адзінаросы, байкеры, футбольныя фанаты, нацыяналісты і людзі з бурным крымінальным мінулым». «Прычым адзін з узнагароджаных, быўшы ўмоўна асуджаным, нядаўна здзейсніў узброены налёт на праваслаўны храм, а другі – значыцца ў федэральным вышуку», – адзначае газета.

«Указы гэтыя не былі апублікаваныя, але узнагароджаныя не хавалі сваіх узнагарод, і хоць мерапрыемства не афішавалася, ўтаіць ўдзел у іх шматлікіх дзясяткаў людзей, вядома, не ўдалося», – піша выданне.

АК, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары