У Луганскай вобласці – прыблізна 4 000 баевікоў


Бандыцкія групоўкі «Югаслава», «Пашы Лакатара», «Лешага», «9 рота» ды іншыя маюць на ўзбраенні – АК-47, зенітна-ракетныя комплексы ды гранатамёты з Расеі.

Бандыцкія групоўкі складаюцца з мясцовых жыхароў, якімі нярэдка кіруюць прадстаўнікі крыміналітэту, часткова гэта групы наёмнікаў, якія перакідваюцца з Расеі, – паведамляе партал «Информационное сопротивление».

{movie}Ваенная тэхніка на мяжы з Украінай|right|16995{/movie}

У мясцовых тэрарыстычных групах налічваецца ад 20 да 200 чалавек. З кіраўніцтвам так званай «Луганскай народнай рэспублікі» кантактуюць каля 2000 баевікоў. Яшчэ столькі ж дзейнічаюць самастойна.

Большасць згаданых фармаванняў узброеныя аўтаматамі, кулямётамі і гранатамі, асобныя з іх маюць снайперскія вінтоўкі СВД, гранатамёты і пераносныя зенітныя ракетныя комплексы.

Група «Информационное сопротивление» склала спіс з дзевяці найбольш небяспечных мясцовых узброеных фармаванняў у Луганскай вобласці. Гэта групы “Югаслава”, “Мазгавога”, “Пашы Лакатара”, “Лешага”, “9 рота” ды іншыя. Падрабязнасці тут.

ЮВ паводле «Информационное сопротивление»

Стужка навінаў