Сын Януковіча паразмаўляў з Лукашэнкам?


«Здаецца, Віктар Януковіч ужо перастаў давяраць Уладзіміру Пуціну. Па непацверджаных дадзеных, сям’я Віктара Януковіча шукае прытулак у Беларусі», – напісаў учора у сваім «Фэйсбуку» вядомы украінскі журналіст Мустафа наем.

Паводле журналіста, на мінулым тыдні сын былога прэзідэнта Украіны Віктар Януковіч-малодшы праводзіў кансультацыі з гэтай нагоды падчас тэлефоннай размовы з Аляксандрам Лукашэнкам, запіс якой сёння раніцай абляцеў украінскія СМІ.

{movie}Студыя Белсат: Патаемныя размовы |right|17001{/movie}

ЗАПІС РАЗМОВЫ ЯНУКОВІЧА-МАЛОДШАГА І ЛУКАШЭНКІ

У тэлефоннай размове мужчына з голасам падобным на Януковіча-малодшага выказаў перасцярогі, што яго бацька можа стаць разменнай манетай у палітычным дыялогу паміж Кіевам і Масквой. У прыватнасці, нібыта існуе верагоднасць, што ў выніку шматбаковых дамоўленасцей былога прэзідэнта выдадуць афіцыйным уладам Украіны.

Пакуль няма афіцыйнага падцверджання таго, што размова сапраўдная. Па некаторых версіях голас сына Януковіча мог зпарадзіраваць вядомы ўкраінскі пранкер Vovan222.

ЮВ паводле Unian.net

Стужка навінаў