Украінскі міністр нецэнзурна аблаяў Пуціна перад камераю (відэа, асцярожна: лаянка)



Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Дэшчыца выкарыстаў вулічны фальклор, каб прадэманстраваць вулічным пратэстоўцам, што ён не іх апанент, што ён гэтак жа не падтрымлівае ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны.

{movie}Украінскі міністр абмацюкаў Пуціна перад камераю|right|16994{/movie}

Сотні актывістаў сабраліся ўчора пад амбасадаю Расеі ў Кіеве, пасля таго як у Луганску прарасейскія баевікі збілі ўкраінскі ваенны самалёт, у выніку чаго загінулі 49 украінскіх вайскоўцаў.

Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што не падтрымлівае ідэю штурму расейскай амбасады. Дэшчыца прыехаў пад амбасаду, каб супакоіць закалоты.

МЯ, belsat.eu, паводле hromadske.tv

Глядзі таксама
Каментары