Kаля пасольства Расеі ў Кіеве перавярнулі аўтамабілі (асцярожна, лаянка)


Да брамы расейскай амбасады ў Кіеве актывісты зносяць аўтамабільныя апоны.

Каля паўсотні чалавек сабраліся на пратэст супраць падтрымання Расеяй тэрарыстаў на ўсходзе Украіны.

Жывая трансляцыя пратэстаў у Кіеве:



Broadcast live streaming video on Ustream

{movie}Ля амбасады Расеі ў Кіеве|right|16983{/movie}

Удзельнікі акцыі трымаюць плакаты з надпісамі «Гарэлкі няма!», «Расея – забойца», «Расея go home» і абразамі ў адрас расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.



Хвалю абурэння ў Кіеве выклікала навіна пра смерць 49 украінскіх вайскоўцаў з рук тэрарыстаў. Пасля абеду колькасць пратэстоўцаў прыкметна ўзрасла – актывісты закідалі будынак амбасады яйкамі, аблілі агароджу зялёнкай і перакулілі некалькі аўтамабіляў, якія належаць працаўнікам амбасады. З будынка амбасады сарвалі расейскі сцяг. Некаторыя актывісты шпурляюць у бок амбасады камяні.

{movie}Пікетаванне амбасады ў Кіеве|right|16984{/movie}

{movie}Рэакцыя пратэстоўцаў на жаўнераў унутраных войскаў|right|16985{/movie}

МЯ, belsat.eu, паводле hromadske.tv, фота Юлі Талаконнікавай, відэа Video About і Уладзіміра Тышчанкі

Стужка навінаў