Кіргізскі парламент абмяркоўвае, як змагацца з «чупакабраю»


Дэпутат парламенту Кыргызстану Дастанбек Джумабекаў падняў пытанне барацьбы з таямнічым драпежнікам.
13 чэрвеня, на паседжанні парламенцкай фракцыі «Ата-Журт» («Радзіма») спадар Джумабекаў пацікавіўся ў дырэктара Дзяржаўнай ветэрынарнай інспекцыі Саміра Асманаліева, якія захады робяцца для барацьбы з невядомаю істотай у Качкорскім раёне Нарынскай вобласці на поўначы краіны.

Чытайце таксама:
«Людзі скардзяцца, што іхнае быдла забівае невядомае істота, выпівае кроў. Яны моцна занепакоеныя», – працытавала словы дэпутата агенцтву «Интерфакс» прэс-служба парламенту. Паводле яе звестак, Асманаліеў адказаў, што ў ягоным ведамстве істоту, якая выпівае кроў жывёлы ў Качкорскім раёне, умоўна назвалі «чупакабраю». «Робяцца ўсе адпаведныя захады. На сёння ад гэтак званай «чупакабры» загінулі 26 авечак і 13 курэй. Раней у нас была інфармацыя, што невядомая істота аб’яўлялася ў Джэці-Агузскім раёне (Ісык-Кульская вобласць)», – сказаў чыноўнік.
Раней дэпутат Джумабекаў паведаміў, што да яго звяртаюцца жыхары Качкорскага раёну Нарынскай вобласці. «Там з’явілася невядомая істота, якая нападае на іхную жывёлу. Але самае галоўнае – гэтая істота не есць бараноў, а проста высмоктвае ў іх кроў. Я паглядзеў у інтэрнэце – гэтак званая «чупакабра» існуе ў Лацінскай Амерыцы. Мясцовыя ўлады б’юць трывогу, бо не ў стане даць рады самастойна з гэтаю праблемаю. Гэтае пытанне трэба развязаць на больш высокім узроўні», – мяркуе парламентар.
Апошнія два гады летам у Кыргызстане з’яўляюцца звесткі пра невядомага драпежніка, які пакідае на шыі сваёй ахвяры дзве невялікія адтуліны, праз якія ён, нібыта, выпівае кроў. Першыя звесткі пра гэтую істоту з’явіліся летась у Чуйскай вобласці на поўначы рэспублікі. Тады «чупакабры» прыпісвалася гібель некалькіх сотняў авечак.
АК, belsat.eu паводле interfax.by
Глядзі таксама
Каментары