Модны ўкраінскі прадзюсар параіў беларусам спяваць па-беларуску


Віталь Варанко – гэта імя пераможцы конкурсу песні “Заспявай.Бай”. Удзельнікі гэтага музычнага спаборніцтва мусілі пакласці на музыку верш сучаснага беларускага паэта. Варанко заспяваў песню на верш Віталя Рыжкова “Вяртайся”. Пра свой выбар ён кажа так: “Віталь Рыжкоў чытаў гэты верш па-іншаму, ён па-іншаму, можа, і думаў пра гэты верш. Але я яго бачу вельмі пазітыўным і танцавальным”.

{movie}Модны ўкраінскі прадзюсар параіў беларусам спяваць па-беларуску |right|16970{/movie}

Апроч каштоўнага прыза, пераможца атрымаў магчымасць запісаць сваю кампазіцыю на менскай студыі “Селах” разам з запрошанымі музыкамі ды ўкраінскім прадзюсарам Уладам Яруном, які шчыльна супрацоўнічаў з гуртамі “Акіян Эльзы” і “Ляпіс Трубяцкі”. Вядомы ўкраінец даў сваю параду беларускім музыкам: “Я б параіў пабольш спяваць на роднай мове, нашым украінцам і вашым беларусам. Я ведаю, што гэта працуе, вяртаецца да нас з цягам часу, прыносіць свае плады”.

Баяніст-віртуоз, а цяпер яшчэ і спявак Віталь Варанко абяцае ў бліжэйшым часе запісаць кружэлку.

Іншыя тэмы: Гурт “Avias” прэзентаваў дэбютны альбом, які рыхтаваўся цягам трох гадоў, і дзе ўсе песні – па-беларуску. Гурт “Майтай” прэзентаваў свой сінгл, куды ўвайшла першая беларускамоўная песня “Полымя”. У бібліятэцы імя Якуба Коласа прэзентавалі манаграфію, якая развенчвае ўсе міфы пра князёў Аляльковічаў-Слуцкіх. На ўкраінскім оўпэн-эйры “Бандэрштат” выступіць беларускі гурт “Zatoczka”.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў