Вярхоўны суд Беларусі вырашыў пераглядзець справу «Белсату»


Справа Белякоў супраць «Белсату» працягваецца. Мінулым разам прэтэнзіі ўласніка фірмы «БЕЛСАТплюс» да нашага каналу суд палічыў неабгрунтаванымі.

Ініцыятарам перагляду справы стаў адзін з намеснікаў старшыні Вярхоўнага суду. На думку суддзі пераможны для «Белсату» вердыкт ад 27 студзеня 2014 г., быў вынесены без належнага і стараннага разгляду справы.

Напрыканцы студзеня Вярхоўны суд не задаволіў патрабаванні уладальніка фірмы «БЕЛСАТплюс» спадара Белякова. Ён намагаўся забараніць выкарыстанне гандлёвага знаку «Белсат ТВ» і патрабаваў прыпыніць вяшчанне нашага тэлеканалу на спадарожніку «Astra» (пазней ад гэтага патрабавання сп. Белякоў адмовіўся).

Пераглядам справы зоймецца Прэзідыум Вярхоўнага Суду Беларусі, ў кампетэнцыю якога ўваходзіць: магчымасць змяніць вынесенае рашэнне, пакінуць рашэнне ў сіле, альбо перадаць справу на паўторны разгляд.

Паседжанне Прэзідыуму адбудзецца 24 чэрвеня.

ЮВ, belsat.eu


Глядзі таксама
Каментары