Беларускім медыкам падымуць заробак


Міністэрства аховы здароўя баіцца адтоку кадраў у Расею, дзе прапануюць вышэйшыя заробкі.

«Да восені мы годна павысім зарплату, і яна будзе значна вышэшая, чым цяперашняя», – цытуе міністра аховы здароўя Васіля Жарко БелТА.

У красавіку 2014 года міністр аховы здароўя звярнуўся да беларускага ўраду з просьбай падвысіць заробак медыкаў з 1 ліпеня 2014 года. Сёлета менскія лекары хуткай дапамогі распачалі пратэст і збіралі подпісы пад петыцыяй аб павышэнні заробкаў.

Кіраўнік міністэрства таксама адзначыў, што ёсць праблема адтоку спецыялістаў за мяжу – у памежных рэгіёнах Расіі ім прапануюць больш высокія зарплаты.

На 13 чэрвеня сярэднямесячная зарплата па Беларусі складае – 4.290.000 рублёў. Лекары атрымліваюць у сярэднім – 6.400.000, медперсанал – 4.300.000 рублёў.

ЮВ паводле БелТА

Стужка навінаў