«Акуратна, там душманы!» У Марыупалі баі паміж вайскоўцамі і тэрарыстамі (відэа)


Сілы антытэрарыстычнай аперацыі знішчылі цэнтр дыслакацыі тэрарыстаў у Марыупалі, вызвалілі занятае баевікамі прафесійнае вучылішча і банк.

Пра гэта паведамляе дэпутат Алег Ляшко ў сябе ў «Facebook’у».

Паводле ягоных звестак, 4 сілавікі параненыя, а сярод тэрарыстаў – 5 забітых і некалькі параненых.

Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў пацвердзіў, што ў Марыупалі праходзіць «актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі».

«Ідзе планавая аперацыя па ліквідацыі ўмацаванага раёну тэрарыстаў ДНР на чале з крымінальнай аўтарытэтам па мянушцы Чачэн. Раён правядзення аперацыі ў цэнтры Марыўпалю ачэплены», – напісаў украінскі міністр раніцаю ў «Facebook’у».

«Акуратна, там душманы!», – перасцерагалі сябе ўкраінскія вайскоўцы перад добра падрыхтаванымі баевікамі з Каўказу.

{movie}Антытэрарыстычная аперацыя ў Марыупалі|right|16956{/movie}

Паводле паведамленняў дэпутата Ляшко, тэрарысты забарыкадаваліся ў банку «Грэчаскі» і памяшканні ПТВ у цэнтры Марыупалю, а калі іх пачалі адтуль «выкурваць», баевікі «адкрылі шквальны агонь з аўтаматаў і кулямётаў», кідалі гранаты.

«Цэнтр дыслакацыі тэрарыстаў у ПТВ цалкам знішчаны. Зараз ідзе зачыстка памяшкання банку «Грэчаскі», дзе таксама заселі тэрарысты», – праінфармаваў дэпутат. Пазней ён дадаў, што і вучылішча, і банк вызваленыя. «Зараз ідзе зачыстка бліжэйшых вуліцаў», – напісаў Ляшко.

Між тым, на першым паверсе ў ПТВ знайшлі выбухоўку. «Замініраваныя памяшканні банку і барыкады, якія прыкрывалі падыходы да асіных гнёздаў тэрарыстаў. Зараз выбухатэхнікі будуць падрываць фугасы», – паведаміў Ляшко.

Паводле яго, у разгар пераследу тэрарыстаў камуністы склікалі людзей да гарадскога тэатру, «каб выставіць іх жывым шчытом на абарону тэрарыстаў».

Учора ўкраінскія вайскоўцы паведамлялі, што ў Данецкай вобласці з’явіліся некалькі танкаў са сцягамі Расеі. Іх незаконна пераправілі праз мяжу з Расейскай Федэрацыі.

{movie}Расейскія танкі ў Данецкай вобласці|right|16957{/movie}

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў