Дзень Расеі ў аблозе


Працаўнікі расейскай амбасады, як і госці Варшавы, наўрад ці спадзяваліся адзначыць Дзень Расеі ў аблозе. Замест калідору кветак – калідор ганьбы. І пакуль на тэрыторыі дыпламатычнай місіі адбываюцца ўрачыстасці, тут на варшаўскіх вуліцах дэманструюць зусім іншы падыход.

{movie}Дзень Расеі ў аблозе |right|16943{/movie}

Запрошаных на свята расейскае дзяржаўнасці першымі сустрэлі арганізатары варшаўскага Еўрамайдану і арганізацыя “Адкрыты дыялог”. Удзельнікі акцыі пратэсту выказвалі свае празрыстае стаўленне да расейскай інтэрвенцыі ў Крым і на Данбас. Чым відавочна сапсавалі ўрачыстую карцінку ля брамаў у амбасаду. Між тым І дагрукацца да маскоўскіх гаспадароў не было тут асноўнай мэтай.

Свой зварот дэманстранты перадусім накіравалі да чаргі гасцей, сярод якіх пераважна прадстаўнікі краінаў, далёкіх ад дэмакратычных стандартаў. У 90-м Расея палюбоўна разышлася са сваймі братамі па саюзе. І 12 чэрвеня абвесціла сябе суверэннай дзяржавай, аднак колішніх саюзнікаў не адпускае са сваіх абдымкаў.

За 24 гады сваёй незалежнасці Расея ўпісала ў свае старонкі 2 чэчэнскія кампаніі, канфлікты на Каўказе, а цяпер і ўкраінскі падзел. Між тым, у ніводным з гэтых выпадкаў суверэнітэту самой Расеі нічога не пагражала.

Вольга Саўле, belsat.eu

Стужка навінаў