Перамовы пра спрошчаны ўезд беларусаў у Еўразвяз распачаліся ў Менску


Фота zn.uaФота zn.uaУ перамовах, якія распачаліся ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі, удзельнічаюць эксперты з Еўракамісіі.

Эксперты абмяркоўваюць прапановы беларускага боку. Праект пагаднення, падрыхтаваны ў Бруселі, насіў «выключна рамачны характар». Такое меркаванне журналістам выказаў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. Таму «напаўненнем» дакумента, накіраваным на палягчэнне візавых фармальнасцяў, займаўся беларускі бок. Заўтра ў знешнепалітычным ведамстве пройдуць перамовы аб рэадмісіі – згодзе дзяржавы прыняць на сваю тэрыторыю грамадзянаў, якія падлягаюць дэпартацыі з іншай краіны.

Пра спрашчэнне візавага рэжыму з Еўразвязам упершыню загаварыў міністр замежных справаў Уладзімір Макей летась у лістападзе – тады праходзіў Віленскі саміт краінаў «Усходняга партнёрства». Пакуль што беларусы плацяць за шэнгенскую візу 60 еўраў, а расейцы і ўкраінцы – 35.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў