«Можа, вам адразу даслаць прыцэлы ды ПЗРК?» Менскія блогеры адмовіліся дапамагаць Данбасу


Акцыя «Менчукі Данбасу», абвешчаная менскаю суполкаю «Жывога Часопісу», правалілася. Беларускія блогеры адмаўляюцца збіраць дапамогу для сепаратыстаў ва ўсходняй Украіне, асабліва – перапраўляць яе праз Расею.

Блогер з нікам «thorindwarf» змясціў у папулярнай суполцы «minsk_by» заклік падтрымаць акцыю ды сабраць для ўцекачоў на тэрыторыі Расеі і жыхароў Данбаса лекі, вопратку ды харчы. Меркавалася, што сабраныя рэчы перададуць праз расейскі рух «Братэрская дапамога», што месціцца ў Растове-на-Доне. Менавіта гэта акалічнасць выклікала найбольшы супраціў блогераў – шмат хто адмаўляецца збіраць дапамогу, бо апасаюцца, што ў Расеі ўсё раскрадуць.

Таксама ўзніклі сумневы і ў тым, што такая дапамога трапіць да мірных жыхароў. «А што так сціпла – трусы, шкарпэты, кансервы… Можа, начныя прыцэлы ці пераносныя зенітныя ракетныя комплексы? А то ж неўзабаве перабюць «мірных апалчэнцаў», не будзе каму дапамагаць», – напісаў адзін з блогераў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў