ЗША накіроўвае спецназ ва Усходнюю Еўропу


Каля ста амерыканскіх байцоў будуць вучыць еўрапейскія элітныя спецпадраздзяленні весці вулічныя баі.

Паведамляе агенцтва «Reuters» са спасылкай на штаб Еўрапейскага камандавання ЗША.

Вучэнні пачаліся яшчэ ў мінулым месяцы. Каля 100 амерыканскіх жаўнераў расквартэраваныя ў Польшчы, Славакіі, Літве, Латвіі, Эстоніі.

«Супольныя вучэнні з нашымі партнёрамі рабіліся заўсёды», – кажа прадстаўнік амерыканскага камандавання Нік Стэрнберг. «Розніца толькі ў тым, што зараз мы будзем пастаянна прысутнічаць уздоўж усходняга фронту НАТА», – патлумачыў кіраўнік амерыканскіх спецпадраздзяленняў у Еўропе.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў