«Я чытаю вашыя думкі», «Прывет з Крыму» і «Самы ветлівы з людзей»


У маскоўскім ГУМе прадаюць футболкі з Пуцінам на кані і з кактэйлем на крымскім пляжы.

За цішоткамі з Уладзімірам Уладзіміравічам у гавайскай кашульцы з подпісам «Greetings from Crimea» (Прывет з Крыму) і 15 іншымі прынтамі выстраілася чарга, – паведамляе «Интерфакс».

Сярод першых пакупнікоў быў заўважаны расейскі комік і шоўмэн Міша Галусцян. «Добрыя футболкі дадаюць упэўненасці», – сказаў ён у размове з журналістамі расейскага выдання.

Футболкі прадаюць па 40 долараў за штуку. Прынты распрацаваў валгаградскі брэнд Anyavanya.

Назва брэнду вельмі сугучная з назвай паўднёвасуданскага сепаратысцкага войска Anyanya, якая паўстала ў гады грамадзянскай вайны ў Судане (1955-1972 гг.)

ЮВ паводле «Интерфакс»

Глядзі таксама
Каментары