«Аль-Каіда» захапіла горад з насельніцтвам 2 мільёны чалавек


Баевікі «Аль-Каіды» у Іраку набіраюць сілу, захопліваючы гарады і цэлыя правінцыі. Экстрымісты звязанай з «Аль-Каідай» суніцкай групоўкі «Ісламская дзяржава Ірака і Шама» пасля чатырох дзён баёў захапілі другі па велічыні іракскі горад Масул, насельніцтва якога складае 2 мільёны чалавек. У тым ліку, ісламісты захапілі тэлецэнтр, ваенную базу, аэрапорт і турму, з якой выпусцілі на свабоду больш за дзве тысячы зняволеных.

Ваенныя і паліцэйскія пакінулі свае пасты. Збег і губернатар правінцыі Асіль ан-Наджафі, які раней прызываў жыхароў выходзіць на абарону гораду. Больш паўмільёные людзей сталі бежанцамі. Большасць накіроўваецца ў Курдыстан, дзе мясцовыя ўлады разгарнулі часовыя лагеры.

Прэм’ер-міністр Ірака Нуры аль-Малікі запатрабаваў ад парламента ўвесці рэжым надзвычайнага становішча па ўсёй краіне, каб атрымаць дадатковыя паўнамоцтвы для супрацьстаяння ісламістам.

Як перадае Reuters, на вуліцах горада шмат цел, але іх пакуль ніхто не прыбірае.

Падзенне суніцкага Масула, былога аплоту “Аль-Каіды”, моцна аслабляе пазіцыі кіраўніцтва ў Багдадзе, якое складаецца з шыітаў. Неаднаразова крытыкі ўраду Малікі абвінавачвалі яго ў дыскрымінацыі сунітаў, што прывяло да распальвання рэлігійнай нянавісці.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў