Хрыстос у кашульцы італьянскай зборнай стаў прычынаю скандалу


Каталіцкая архіепархія Рыа-дэ-Жанэйра пагражае італьянскаму тэлеканалу судом.

Мясцовыя ўлады Рыа-дэ-Жанэйра патрабуюць 7 млн. еўраў кампенсацыі за абразу рэлігійных пачуццяў католікаў і за «несанкцыянаванае выкарыстанне» вобразу статуі Хрыста, якая ўзвышаецца на горадам, – паведамляе бразільскае выданне «Globo.com».

Скандал разгарэўся з-за 37-секунднага роліку, прысвечанага удзелу нацыянальнай зборнай Італіі ў чэмпіянаце свету па футболу ў Бразіліі. На апошніх кадрах роліку статуя Хрыста апранутая ў кашульку італьянскай нацыянальнай зборнай і надпіс «Бразілія нас чакае». Італьянскі тэлеканал RAI паабяцаў больш не паказваць гэты ролік, але з «Ют’юба» яго ніхто не выдаліў.

{movie}Хрыстос ў кашульцы італьянскай сборнай стаў прычынай скандалу|right|16904{/movie}

Сёлета брытанскі вандроўнік Лі Томпсан умудрыўся зрабіць сэлфі на галаве статуі. Пакуль ніякіх прэтэнзій бразільскія католікі да брытанца не маюць.

article-2645330-1E6139F600000578-313_964x721

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў