У Горадні пры таямнічых абставінах адбыўся канцэрт Стаса Пачобута


Таямнічая, закрытая, нідзе не афішаваная вечарына – канцэрт лідара легендарнага гарадзенскага панк-гурта «Devation» Стаса Пачобута – прайшла 9 чэрвеня ў адным з гарадзенскіх клубаў. Стас, родны брат журналіста і былога палітвязня Андрэя Пачобута, цяпер жыве ў Пецярбурзе. Пабыўку ў Горадні ён спалучыў са сваім сакрэтным выступам.

«З афішамі не прайшоў бы канцэрт, – перакананы Стас. – Паведамілі б пра яго за тыдзень, тэлефанавалі б усім, стварылі б групу ў «Фэйсбуку» ці «УКантакце» – не было б выступу. Яшчэ пытанне, ці будуць нейкія наступствы для людзей, якія зарганізавалі гэты канцэрт».

Заспяваў Стас свае старыя гіты: «Пяшчота», «Камень маім бюлетэнем», «Мы будзем жыць, калі Лука здохне», «Апавяданне пра апошняе лета», а таксама новыя песні. Старыя, на думку панка, сваёй актуальнасці не страцілі, і тое, што балела ў 98-м, баліць па сёння.

{movie} У Горадні пры таямнічых абставінах адбыўся канцэрт Стаса Пачобута|right|16900{/movie}

Іншыя тэмы: Алесь Камоцкі традыцыйна адзначыў дзень народзінаў уласным канцэртам. 13 чэрвеня ў кнігарні «Галіяфы» адбудзецца прэзентацыя зборніку «Сны сасны» Рыгора Барадуліна. Курсы «Мова нанова» зладзілі выпускны ды сышлі ў адпачынак да новага сезону. Магілёўская мастачка мэгндзі Ганна Давыдава зладзіла майстар-клас па роспісе цела хною. 14 чэрвеня ў Менску прэзентуюць кнігу Вольгі Гапеевай «Сумны суп» – для дарослых дзяцей ды малых дарослых.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Стужка навінаў