Ляшко выгнаў расейскіх журналістаў з Вярхоўнай Рады


Журналісты патрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці папулярнага ўкраінскага палітыка.

Усерасейская дзяржаўная тэлевізійная і радыёвяшчальная кампанія і журналіст Аляксандр Баліцкі звярнуліся да генпракурора Украіны з просьбай прыцягнуць да крымінальнай адказнасці дэпутата Вярхоўнай Рады, лідара «Радыкальнай партыі» Алега Ляшко, – інфармуе jourdom.ru.

6 чэрвеня Алег Ляшко (на пазачарговых выбарах прэзідэнта Украіны заняў трэцяе месца, набраўшы 8,32%) з крыкамі «Гэть з парламенту!», выгнаў расейскіх журналістаў з будынку Вярхоўнай Рады.

«Мы бралі ў кулуарах украінскага парламента інтэрв’ю ў дэпутатаў Вярхоўнай рады. У гэты момант да нас падбег … дэпутат Ляшко, запатрабаваў пасведчання, акрэдытацыю ў Раду. Вырваў акрэдытацыю, паспрабаваў парваць яе, але дакумент быў заламінаваны – яму гэта не ўдалося і ён яго выкінуў. Пасля запатрабаваў, каб мы неадкладна пакінулі будынак парламента», – распавёў карэспандэнт ВГТРК Аляксандр Баліцкі эфіры тэлеканала «Россия 24».

Расейскія журналісты лічаць, што дэпутата трэба прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за паклёп і замінанне ў выкананні журналісцкіх абавязкаў. «Ён стаў крычаць, што мы (здымачная група ВГТРК) ледзь не агенты ФСБ», – тлумачыць журналіст.

{movie}Ляшко выгнаў расейскіх журналістаў з Вярхоўнай Рады|right|16898{/movie}

«Расейскія журналісты нярэдка працуюць на ФСБ, выведку. Напрыклад, журналісты «Lifenews» супрацоўнічаюць з сепаратыстамі і расейскімі наёмнікамі. Я расейскім каналам тыпу «Россия 24» увогуле ніякіх каментароў не даю. Яны ўсе працуюць на пуцінскую прапагандысцкую машыну», – падкрэсліў у размове з belsat.eu прэс-сакратар Антытэрарыстычнага цэнтру (каардынуе правядзенне спецаперацыі па ліквідацыі сепаратыстаў на ўсходзе Украіны) Аляксей Дмітрашэўскі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў