Грузін спрабаваў захапіць самалёт, каб замест Менску паляцець у Еўропу


Беларускі КДБ перадухіліў згон самалёта, паведамляецца ў прэс-рэлізе. Адзін з пасажыраў рэйсу Кутаісі–Менск патрабаваў камандзіра змяніць курс і ляцець у адну з еўрапейскіх краінаў. У выпадку невыканання загаду авіязлодзей пагражаў падарваць самалёт, на борце якога былі 32 пасажыры, у тым ліку адно дзіця, і чатыры чальцы экіпажу.

Пілотам удалося пасадзіць самалёт у менскім аэрапорце. У выніку перамоваў з прадстаўнікамі спецслужбы злачынец здаўся. У дачыненні яго ўзбудзілі крымінальную справу. Затрыманаму можа пагражаць да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Пакуль не паведамляецца, да якой авіякампаніі належыць самалёт. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра рэйс B2 0732 «Белавіі». Менавіта па аўторках лятак беларускіх авіялініяў з Кутаісі ў Менск вылятае з грузінскага аэрапорту а 4.20 раніцы мясцовага часу і прыбывае ў Менск а 6.35.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў