Менскі байкер уратаваў кацяня з-пад трамваю (фота)


У ратавальнай аперацыі бралі ўдзел і пасажыры трамваю, і мінакі, але ў выніку кацяня, што трапіла пад трамвай, выцягнуў байкер. «Ён амаль поўнасцю залез пад трамвай і выцягнуў кацяня», – пішуць у сацыяльных сетках відавочцы.
«Пачатак сцэны я прапусціў, бо быў унутры, – піша «УКантакце» фатограф Яўген Атцецкі. Для мяне ўсё пачалося з таго, што прыбегла дзяўчына, скінула шлем і пачала заглядаць пад трамвай. Стала відавочна, што штосьці здарылася, людзі выйшлі на вуліцу. Аказалася, кацянятка схавалася недзе паміж механізмамі, пакуль трамвай стаяў на прыпынку».
Байкер пад нікам Bolt Deathmachine, які ўратаваў кацяня, паведаміў у сацыяльных сетках, што ўратаваная жывёліна шукае сабе гаспадара.
МЛ, belsat.eu
Стужка навінаў