Лукашэнка пажадаў Асаду і далей «паспяхова змагацца з тэрарызмам»


https://youtu.be/euMGh2gwWnE
https://youtu.be/jTtC8Hsa9AE
Кіраўнік Беларусі павіншаваў Башара аль-Асада з абраннем на прэзідэнцкую пасаду. Сірыйскі дыктатар тры гады вядзе сапраўдную вайну з прыхільнікамі апазіцыі, паводле ж Лукашэнкі – «паспяхова змагаецца з тэрарызмам і вонкавым умяшаннем у свае ўнутраныя справы».

{movie}Войска Асада бамбіць жылыя кварталы касетнымі бомбамі|right|16884{/movie}

Выбары прэзідэнта Сірыі адбыліся 3 чэрвеня. Ужо на наступны дзень абвесцілі канчатковыя вынікі галасавання, паводле якіх дзейны прэзідэнт Башар Аль-Асад атрымаў перамогу з вялікаю перавагаю ды будзе кіраваць краінаю яшчэ сем гадоў.

Гэта былі першыя прэзідэнцкія выбары ў найноўшай гісторыі Сірыі з удзелам некалькіх кандыдатаў. Галасаванне праводзілася на падкантрольных уладам тэрыторыях. Выбары на поўначы і ўсходзе краіны, дзе працягваецца грамадзянскай вайна, не праводзіліся. Раней кіраўніка краіны прызначалі праз рэферэндум, а кандыдат заўсёды быў адзін.

Падчас “арабскай вясны” Аляксандр Лукашэнка выказваў падтрыманне сірыйскаму дыктатару. «Гэта вельмі інтэлігентны і прыстойны чалавек. На дзіва інтэлігентны і прыстойны! Вельмі добры чалавек», –сказаў Лукашэнка ў адным з інтэрвю.

{movie}Лукашэнка бароніць Асада|right|16883{/movie}

Ахвярамі вайны ў Сірыі сталіся прынамсі 300 тысяч асобаў. У 2014 годзе ААН адмовілася працягваць улік ахвяраў праз немагчымасць збору звестак. Назіральнікаў не пускаюць у зону канфлікту, а дадзеныя аб кожным сутыкненні ад Ураду і апазіцыі настолькі адрозніваюцца, што немагчыма высветліць, якія з іх могуць быць праўдзівымі.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары