Ад крутых ровараў да савецкіх дзіцячых кніжак – барахолка ў Менску


Настрой усходняга базару, цікавінкі блышынага рынку і музычны андэрграўнд. У Чырвоным дворыку, што ў Менску на вуліцы Рэвалюцыйнай, напярэдадні прайшоў «Jam Market». У прынцыпе – барахолка, якую, аднак, не варта блытаць з сэканд-хэндам.

«Ад крутых велікаў да старых савецкіх дзіцячых кніжках, якія проста хтосьці прынес. Можна набыць прыкольныя торбачкі, нейкія модныя кашулькі. Проста такая магчымасць добра прабавіць час», – распавядае журналіст, рэдактар парталу «34mag.net» Антон Кашлікаў.

{movie}Ад крутых велікаў да савецкіх дзіцячых кніжках — барахолка ў Менску |right|16885{/movie}

Дапамагалі ж ствараць прыемную атмасферу ды-джэі, якія ў межах «Вінілавага марафону» змяняліся штогадзіну. А пад заслону патанчыць можна было пад музыку маладога менскага гурта «Super Besse».

Іншыя тэмы: У Бабруйску прайшоў мотафэст «Бабруйскі кацёл. Схватка-2014». Bazinato прэзентаваў у «Галерэі Ў» адразу тры свае персанальныя выставы. Чарговы выпуск Школы маладога пісьменніка. Анатоль Кудласевіч прэзентаваў сваю новую кнігу прозы «Пераход».

Вольга Кляўчэня, «Навіны культуры»
https://youtu.be/iOOTnE–Je0

Глядзі таксама
Каментары