Маладыя рэжысёры здымаюць пра Майдан


https://youtu.be/tPPa-IfA1zg
https://youtu.be/LttfTzhGC5Y
«Маладыя пра маладых». Пад гэткаю назваю ў Варшаве праходзіць прэзентацыя праектаў творцаў кіно з Польшчы, Украіны і Беларусі.

Пакуль гэтыя фільмы на этапе трэйлераў, з якіх неўзабаве можа паўстаць сапраўднае дакументальнае кіно. Тэмаю большасці праектаў стаў украінскі Майдан, які маладыя творцы паказалі праз прызму поглядаў і пачуццяў розных людзей.

Аб’ядноўвае аўтараў фільмаў і герояў – узрост: гэта маладыя людзі, якія стаяць на пачатку творчае дарогі. Першае спатканне творцаў адбылося ў красавіку ў Кіеве, дзе і праходзіла асноўная праца над ідэяй, кампазіцыяй і дынамікай будучых фільмаў. У выніку былі абраныя дванаццаць найлепшых, якія і прэзентавалі ў Варшаве. Сюды маладзёны прыехалі з надзеяй атрымаць прапановы дапамогі, каб іхнае кіно нарэшце паўстала ў поўным фармаце.

{movie}Маладыя рэжысёры здымаюць пра Майдан |right|16881{/movie}

{movie}Каментар: беларускі рэжысёр Арцём Лобач пра маладое беларускае кіно |right|16882{/movie}

Украінскую тэматыку абралі і двое з чатырох удзельнікаў праекту з Беларусі. Адзін фільм мае распавесці пра героя Майдану Міхаіла Жызнеўскага, другі – пра героя зусім іншага характару.

Вольга Жарнасек, “Белсат”

Глядзі таксама
Каментары