Суніты супраць шыітаў


Выбух у найбуйнейшым горадзе Пакістану Карачы ды баі ў правінцыі Бэлуджыстан.

У ноч на 9 чэрвеня ў горадзе Карачы прагрымеў выбух – на лётнішча напалі баевікі. Адказнасць за выбух, у выніку якога загінулі больш за 20 асобаў, ужо узяў на сябе рух «Талібан» (ісламскі рух суніцкае традыцыі). Паводле пакістанскіх вайскоўцаў, баевікі планавалі захапіць авіяангары ды знішчыць самалёты.

Паводле сунітаў (90 % мусульманаў свету), вярхоўная ўлада ў халіфаце мусіць належаць халіфу, якога выбіраюць ўсёю грамадою.

«Мы здзейснілі напад на аэрапорт у Карачы – гэта напамін пакістанскаму ўраду пра тое, што мы ўсё яшчэ жывыя і гатовыя адрэагаваць на забойствы нявінных людзей у ходзе бамбаванняў іхных вёсак», – цытуе прадстаўніка «Талібану» Шахідулу Шахіда (Shahidullah Shahid) агенцтва «Reuters».

Між тым пакістанскія вайскоўцы ў панядзелак раніцаю паведамілі пра сканчэнне аперацыі супраць баевікоў, якая доўжылася прыблізна 12 гадзінаў. Паводле апошніх звестак, падчас нападу загінулі 27 чалавек, у тым ліку 10 баевікоў. Супрацоўнікі спецслужбаў і вайскоўцы акалілі аэрапорт і перакрылі бліжэйшыя дарогі. Усе рэйсы перакіроўваюцца ў іншыя гарады, персанал лётнішча і пасажыраў эвакуявалі.

Шыіты мяркуюць, што кіраваць мусульманскаю грамадою мусяць імамы (багасловы, духоўныя лідары, мусульманскія святары), а не халіфы, якіх абіраюць.

У дзень тэракту ў Карачы суніцкія баевікі здзейснілі напад на шыіцкіх паломнікаў ля гораду Тафтан (правінцыя Бэлуджыстану недалёка ад мяжы з Іранам). 22 асобы загінулі, некалькі дзясяткаў параненыя.

75 % пакістанскіх мусульманаў суніты, 20 % шыіты.

ЮВ, belsat.eu, bbc.co.uk

Стужка навінаў