Кароль Іспаніі развітаўся з пасадам


«Не хачу, каб мой сын чакаў», – патлумачыў свой сыход 76-гадовы Хуан Карлас.



Іспанскі манарх адрокся ад пасаду на карысць свайго сына Фэліпэ. Парламент мае прыняць закон аб перадачы паўнамоцтваў новаму каралю 18 чэрвеня. На наступны дзень Фэліпэ VI узыдзе на трон.

Летась кароль Бельгіі Альбэр II падпісаў акт аб адрачэнні ад пасаду на карысць свайго сына. Гэтак сама зрабіла і нідэрландская каралева Бэатрыкс. Новым каралём Галандыі тады стаў старэйшы сын каралевы кронпрынц Вілем-Александэр.

Манархіі ў свеце:

– чырвоны колер – абсалютныя манархіі;

– блакітны – каралеўства садружнасці (канстытуцыйныя манархіі), якія прызнаюць намінальным кіраўніком манарха Вялікай Брытаніі;

– зялёны – канстытуцыйныя манархіі (улада манарха абмежаваная канстытуцыяй).

Інфаграфіка ria.ru

Zrzut ekranu 2014-06-9 o 09.08.40

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў