Пуцін і Парашэнка рыхтуюцца да перамоваў


Абмеркаванне сітуацыі ва Украіне можа распачацца ўжо сёння, паведамляе амерыканскі аналітычны партал «Bloomberg.com».

Нагадаем, што новаабраны прэзідэнт Украіны і галава Расеі 6 чэрвеня ў Нармандыі (Францыя) мелі нагоду паразмаўляць у прысутнасці нямецкага канцлера Ангелы Мэркель і прэзідэнта Францыі Франсуа Алянда. Пазней Пётр Парашэнка заявіў, што дасягнутая дамоўленасць аб пачатку двухбаковых мірных перамоваў.

{movie}Пуцін пра сустрэчу з Парашэнка|right|16878{/movie}

Кіраўнік Украіны спадзяецца на адмену рашэння Савету Федэрацыі РФ аб выкарыстанні ўзброеных сілаў Расеі на тэрыторыі Украіны і плануе супольныя з Расеяй дзеянні аб закрыцці межаў (цягам апошніх тыдняў сітуацыя на ўкраінска-расейскай мяжы абвастрылася, ва Украіну спрабуюць прарвацца сотні баевікоў).

ЮВ паводле Bloomberg.com

Стужка навінаў