«Олдтаймер-ралі Менск–2014» сабрала стылёвыя аўты (фота)


На гоначную трасу «Олдтаймер-ралі Менск–2014» выехалі дзясяткі прыгожых аўтамабіляў, каб паспаборнічаць у хуткасці.

Праводзіць гонкі грамадскае аб’яднанне калекцыянераў і рэстаўратараў рэтрааўтамабіляў «Машына часу».

Перад стартам, які адбыўся апоўдні, менчукі маглі палюбавацца на Кастрычніцкай плошчы на машыны з гісторыяй. Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаліся аўты, выпушчаныя да 1970 года і тэхнічна спраўныя: прайшлі тэхагляд і дапушчаныя да эксплуатацыі на дарогах. Яшчэ адна важная ўмова — транспарт павінен мець прывабны знешні выгляд.

Сярод каля трох дзясяткаў экіпажаў — прадстаўнікі Беларусі, Расеі, Польшчы, краінаў Балтыі.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў