Каля Менску адзначылі Сёмуху – як і вякі таму (фотарэпартаж)


У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам адзначылі Зялёныя святкі, або Тройцу ці Сёмуху.

Канец вясны і пачатак лета ўспрымаліся славянамі як час дасягнення прыродай найвышэйшага пункту свайго развіцця і час напаўнення яе цудадзейнай сілай. У гэты час беларусы адзначалі свята ўшанавання расліннасці, зеляніны, урадлівасці нівы. Адзначалася яно на 50-ты дзень пасля Вялікадня і мела аграрную накіраванасць (на добры сенакос, на ўрадлівасць зерня), а таксама сямейна-родавую — прыняцце дзяўчат у маладзіцы, варажба на шлюб і будучы лёс сям’і.

Падчас свята ў музейнай вёсцы наведнікаў вучылі танцаваць беларускія танцы, гуляць у народныя гульні, плесці вянкі. Кульмінацыяй свята мае стаць стане мастацкая рэканструкцыя ўнікальнага самабытнага абраду «Кумленне» паводле этнафоніі Магілёўскага Падняпроўя ў выкананні моладзевых фальклорных гуртоў.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў