Падчас праходу Парашэнкі па чырвонай дарожцы самлеў салдат (відэа)


Калі новаабраны прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка праходзіў у залу Вярхоўнай Рады па чырвонай дарожцы, адзін з жаўнераў ганаровай варты ўпаў, выпусціўшы з рук карабін.
Хутчэй за ўсё, у хлопца здарыўся сонечны ўдар – свядомасць ён страціў на пару секунд, падае kp.ua. Жаўнера адразу ж адвялі ў бок, пры гэтым замены не адбылося – з аднаго боку варты стаялі пяць байцоў, з другога – чатыры.
{movie}Адзін з жаўнераў ганаровай варты самлеў, калі па чырвонай дарожцы ішоў Парашэнка|right|16864{/movie}
Дзверы ў залу Вярхоўнай Рады прытрымлівалі Парашэнку чацвёра вартавых. Калі ў залу Вярхоўнай Рады перад сваёй інаўгурацыя заходзіў папярэдні кіраўнік Украіны Віктар Януковіч, дзверы перад ім зачыніліся, і ён аказаўся ў нязручнай сітуацыі.
{movie}Як перад Януковічам зачыніліся дзверы ў Вярхоўную Раду|right|16865{/movie}
Выйшаўшы пасля цырымоніі з Вярхоўнай Рады, прэзідэнт Украіны прыпыніўся каля жаўнера, якому стала кепска, і запытаў пра ягонае самаадчуванне.
Цяпер Парашэнку ўжо ўручылі знак Прэзідэнта Украіны, а на яго машыне ўсталявалі дзяржаўны штандар. Жаўнеры ганаровай варты застаюцца перад будынкам Рады. Да іх падыходзяць медыкі і пытаюцца пра самаадчуванне.
МЯ, belsat.eu, kp.ua, espreso.tv

Стужка навінаў