Парашэнка прысягнуў на вернасць украінскаму народу. Лукашэнка ў Кіеве (+відэа прамовы)


https://youtu.be/16wBi0395o0

Інаўгурацыя 5-га прэзідэнта Украіны была першаю, на якой крычалі „Слава Украіне!”. На ўрачыстасць прыбыў і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Цырымонія інаўгурацыі пачнецца а 10-й. Спачатку ідзе цырымонія ў Вярхоўнай Радзе (Лукашэнка знаходзіцца там), а потым Парашэнка прыйдзе на Сафійскую плошчу ў Кіеве (11:10), дзе прэзідэнта прывітаюць вайскоўцы.
{movie}Прамова Пятра Парашэнкі ў Вярхоўнай Радзе|right|16866{/movie}
Афіцыйных гасцей, якія прыехалі на інаўгурацыю, саджалі ў аўтамабілі адразу з трапа самалёта і ў суправаджэнні міліцэйскіх машынаў са спецсігналамі адпраўлялі ў Кіеў. Найбольш шыкоўны картэж аказаўся ў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі – аўтакалона з адзінаццаці аўтамабіляў, падае tsn.ua. Украінскія медыі падавалі, што гэтым разам Лукашэнка прыляцеў без свайго малодшага сына Колі. Але на відэа з Кіева бачна, што Коля прыляцеў у Кіеў разам з бацькам.
Афіцыйную дэлегацыю Расеі на інаўгурацыі ўзначальвае амбасадар РФ ва Украіне Міхаіл Зурабаў.
{movie}Жывая трансляцыя інаўгурацыя Пятра Парашэнкі|right|16862{/movie}
Прэзідэнт Пётр Парашэнка абвесціў на інаўгурацыі, што ніякіх кампрамісаў з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у пытанні Крыму быць не можа – гэта ўкраінская тэрыторыя.
Парашэнка адзначыў: “Ні з кім не можа быць кампрамісаў наконт Крыму, еўрапейскага выбару і дзяржаўнага ладу. Любыя спробы ўнутранага і вонкавага прыгнёту Украіны сустрэнуць самы рашучы адпор… Крым быў, ёсць і будзе ўкраінскім. Кропка. І пра гэта я ўчора цвёрда заявіў расейскаму кіраўніцтву ў Нармандыі”.

Парашэнка паабяцаў мага хутчэй падпісаць пагадненне аб асацыяцыі, якое будзе крокам да паўнапраўнага чалецтва Украіны ў Еўразвязе. Паводле Парашэнкі, украінская мова будзе адзінай дзяржаўнаю. Частку сваёй прамовы новы кіраўнік Украіны прамовіў па-расейску – адмыслова для жыхароў Данбасу.

Украіна застанецца ўнітарнай дзяржаваю, падкрэсліў Парашэнка. “Трызненне аб федэралізацыі не мае глебы для Украіны”, – сказаў украінскі прэзідэнт.

МЯ, belsat.eu

Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=129771

Глядзі таксама
Каментары