Дзяржаўныя банкі вяртаюцца да выдавання крэдытаў на пакупку жытла


З панядзелка крэдытаваць набыццё жылых квадратных метраў пачне “Беларусбанк”. І як сказалі нам адмыслоўцы, ля вытокаў такога карыснага для насельніцтва рашэння стаялі зусім не эканамічныя выгады крэдытадаўцы.

ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ, ЭКАНАМІСТ:

“Банк намагаўся першыя тры-чатыры месяцы весці больш жорсткую палітыку. Але такая палітыка перад выбарамі не падабаецца прэзідэнту. Таму і ён цісне, і ўрад, каб Нацбанк укідаў грошы ў эканоміку”.

{movie} Крэдыты вяртаюцца|right|16859{/movie}

Скарыстацца гэтым – то бок, узяць крэдыт – змогуць тыя грамадзяне, што падпісалі дамовы куплі-продажу кватэраў, пабудаваных паводле дзяржаўнай замовы.

Максімальная сума пазыкі не можа перавысіць 75 % ад агульнага кошту жытла. Вынятак зроблены для шматдзетных сем’яў. Для іх ліміт павысілі да 95 %. Крэдытам можна будзе карыстацца да 15 гадоў пад 37,5 % гадавых. Да прыкладу, калі пакупнік кватэры возьме на гэты тэрмін крэдыт на суму 500 мільёнаў рублёў, у банк давядзецца вярнуць прыкладна 1,5 мільярда.

ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ, ЭКАНАМІСТ:

“У нашых умовах з-за няладу ў грашова-крэдытнай палітыцы стаўка рэфінансавання адарваная ад стаўкі крэдытаў. У такіх умовах цяжка сказаць людзям, каб бралі крэдыт пад такія адсоткі. Гэта небяспечна”.

Летась у лістападзе ўсе дзяржаўныя банкі затрымалі крэдытаванне набывання жытла. Апошнім услед за “Белінвестбанкам”, “Беларусбанкам” і “Белаграпрамбанкам” выдаванне крэдытаў спыніў “Парытэтбанк”.

Ян Бабіцкі, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Стужка навінаў