Бахарэвіч прэзентаваў каляндар падзеяў, цікавых асабіста яму


Каляндар, які пісаўся ў Гамбургу, Менску, Вроцлаве, Вісбю, у цягніках і гатэлях, на выспах і вуліцах. Штодня новая яго серыя выходзіла на сайце радыё «Свабода». 366 эсэ пра гістарычныя падзеі кожнага асобнага дня года цяпер сабраліся пад адною вокладкаю. У галерэі «Ў» адбылася прэзентацыя «Календара Бахарэвіча».



{movie}Бахарэвіч прэзентаваў каляндар падзеяў, цікавых асабіста яму |right|16849{/movie}

«Мяне вельмі цікавіла малая гісторыя свету – ад розных дробных падзеяў, якія толькі на першы погляд падаюцца дробнымі. Гэта кніга пра Бога, чалавека і час», – распавядае сам Альгерд Бахарэвіч.

У кнізе (а гэта ўжо трэцяя кніга Бахарэвіча, выдадзеная «Бібліятэкаю свабоды») – дзень, калі Чэ Гевара ўпершыню меў прыступ астмы, калі ў Менску адбылося першае публічнае калядаванне, калі Ван Гог адрэзаў сабе вуха, калі каля Рэчыцы знайшлі нафту. Бахарэвіч перасцерагае перад тым, каб чытаць ягоную кнігу, як гістарычны падручнік.

«Адзіным крытэрам перад стварэннем кнігі быў мой асабісты густ, мае асабістыя ўпадабанні, я пісаў толькі пра тое, што цікава асабіста мне», – кажа пісьменнік.

Бахарэвіч прызнаўся, што цяпер піша чарговы раман, які спадзяецца і дапісаць, і выдаць яшчэ сёлета.

Іншыя тэмы: У Гомлі адчынілася персанальная выстава Андрэя Дыбы «Поліпраекцыя». У грамадска-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай адбылася вечарына да 500-годдзя Аршанскай бітвы. «Млын моды» назваў найлепшых беларускіх дызайнераў. У творчай прасторы «ЦЭХ» прэзентавалі пераклад класікі сусветнага кіно «12 раз’юшаных мужчынаў» па-беларуску.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

Стужка навінаў