Не баіцеся, што Пуцін увядзе войскі ў Беларусь?


«Калі расейскія войскі ўвойдуць, буду проста шчаслівая, хоць я карэнная беларуска», – адказала спадарыня.

Пасля крымскіх падзеяў і на фоне таго, што адбываецца на паўднёвым усходзе Украіны, шмат у якіх краінах палітыкі асцерагаюцца, што Расея цалкам здольная выкарыстаць апрабаваны сцэнар і на тэрыторыі іншых краінаў, дзе жывуць расейскамоўныя грамадзяне. А як думаюць беларусы?

Каб высветліць гэта, карэспандэнты БелаПАН адправіліся на вуліцы Менску з пытаннем да мінакоў: «Не баіцеся, што Пуцін увядзе войскі ў Беларусь?».

{movie}Апытанне: Не баіцеся, што Пуцін увядзе войскі ў Беларусь? |right|16846{/movie}

«Расейскія войскі? Дык яны ўжо тут — у нас жа стаяць расейскія вайсковыя базы. Я баюся, што беларускія войскі ўвойдуць на тэрыторыю Украіны, і тады амерыканцы падыдуць да межаў Беларусі», – зазначыў запытаны спадар.

Нехта ж заўважыў, што «беларускія партызаны мацнейшыя за расейскіх жаўнераў».

Больш адказаў – у відэаапытанцы.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў