У Полацку ў адзін дзень прайшло 6 хросных ходаў (фота)


На радзіме святой Ефрасінні Полацкай урачыста адзначылі дзень памяці нябеснай заступніцы Беларусі.

Сёлета гэты дзень прайшоў надзвычай узнёсла і святочна. Па вуліцах Полацку прайшло адразу шэсць хросных ходаў, якія зліліся ў адзіны — ад Сафійскага сабору да Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра.

Упершыню Полацк наведаў мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Ён узначаліў набажэнствы і хросны ход, сустрэўся з жыхарамі гораду.

У штогадовай духоўнай акцыі ўзялі ўдзел некалькі тысяч палачанаў і гасцей з Расеі, Украіны, Латвіі і Літвы.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў