Выстава «Белагра-2014»: Парад тэхнікі і жывы куток «у адным флаконе» (фотарэпартаж)


Каровы ў стужках, дзявочыя танцы на фоне трактароў ды хмель у галаве – усё гэта на 24-ай міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2014», якая праходзіць у Менску і Менскім раёне.



Удзел у выставе бяруць больш за 400 кампаній з 18 краінаў. 5 чэрвеня тут пабывала дэлегацыя 1-га Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі на чале са старшынёй Савету Федэрацыі Федэральнага сходу Расеі Валянцінай Мацвіенкай.

На адной з дзвюх пляцовак выставы — на тэрыторыі сельскагаспадарчага прадпрыемства «Гастэлаўскае» — прэзентавалі дасягненні сучаснай селекцыі раслінаў і жывёлаў, тэхніку галоўных беларускіх прадпрыемстваў (МАЗ, МТЗ, «Гомсельмаш», «Амкадор», «Лідсельмаш» і іншыя), дэманстравалі працу ў полі.

Людзі бавіліся на выставе, гледзячы выступы напааголеных дзяўчатаў, разглядаючы прыбраных стужкамі кароваў, а некаторыя з наведнікаў падымалі сабе настрой, проста спажываючы алкаголь.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў