НАТО перакідае бронятэхніку на мяжу з Расеяй (відэа)


У порце Клайпеды пачалася разгрузка бронетэхнікі краін НАТО, якая прыме ўдзел у штогадовых вучэннях паўночнаатлантычнага альянсу «Удар мяча 2014».

Танкі Leopard 2A5, бронемашыны CV 9035, бронетранспарцёры новай мадыфікацыі M113, браняваныя медыцынскія грузавікі Duro ды іншая тэхніка дастаўлены ў Літву на двух паромах.

{movie}Бранетэхніка НАТО ў Літве|right|16845{/movie}

Паводле DELFI, з порта танкі НАТО накіруюцца на палігон пад мястэчкам Рукла, размешчаным непадалёк ад Каўнаса. Тым часам як у суседняй Эстоніі на лётным полі авіябазы Эмары прызямліліся восем амерыканскіх знішчальнікаў.

Вучэнні «Удар мяча 2014», на якіх задзейнічаюць больш 800 адзінак бронетэхнікі, пройдуць з 9 па 20 чэрвеня. Таксама ў іх возьмуць удзел каля 4700 вайскоўцаў з краін Балтыі, Даніі, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Польшчы, Нарвегіі і Фінляндыі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў