Рыцарскія баі ў Браславе


https://youtu.be/vSORbyEPg3I
«Меч Брачыслава» ў Браславе – унікальны для Беларусі фестываль сярэднявечнай культуры, які праходзіць ужо чацвёрты раз. Непаўторны тым, што адзіны займаецца рэканструкцыяй ранняга сярэднявечча перыяду Полацкага княства.

Сёлета фэст прыцягнуў вялікую ўвагу гледачоў. Галоўнымі падзеямі сталі рыцарскія баі, рамёствы ды танцы. Незвычайным ажыятажам на фестывалі карысталіся нумары “Шальмоўскага Тэатру Ды Грыза” – тэатру, які нібы трапіў у сучасны Браслаў з сярэднявечнай гарадской вуліцы.

„Такія фэсты для Беларусі – крок з цёмнага царства”, – адзначыў Аляксей Бурнасенка, рэжысёр «Шальмоўскага тэатру Ды Грыза».

{movie}Лета з Аб’ектывам: Рыцарскія баі ў Браславе |right|16843{/movie}

Нягледзячы на тое, што імпрэза зацягнулася да позняй ночы, наведнікі не спяшаліся раз’язджацца ў чаканні незвычайнага канцэрту, які прывёз з Менску гурт “PAWA”. Пакуль музыкі настройвалі дуду, гледачы атрымоўвалі асалоду ад чароўнага браслаўскага заходу сонца.

Больш пра тое, як праходзіў фестываль, – у відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары