Труна для «Данецкай народнай рэспублікі» (фота, відэа)


У адказ на пагрозы сепаратыстаў уладальнікі пахавальнай службы ў Марыупалі падарылі рушэнцам труну з надпісам «За дзяцей» ды «Прэч з гораду».

Спачатку металёвую труну ў колерах сцяга «Данецкай народнай рэспублікі» правезлі па цэнтры гораду, пасля чаго пакінулі яе каля штабу сепаратыстаў, паведамляе старонка 0629.ua.

{movie}Труна ў падарунак сепаратыстам у Марыупалі|right|16841{/movie}

Такім чынам, паводле аднаго з уладальнікаў службы пахавальных паслуг, яны адрэагавалі на пагрозы ды вымагальніцтва тэрарыстаў.

Як паведамляе сайт Марыупалю, спачатку прыхільнікі федэралізацыі перанеслі труну далей ад свайго штабу, аднак пасля ўсё ж забралі сабе за барыкады.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў