Смартфоны прыводзяць да паўнаты і бессані


Даследнікі аднаго з Чыкаўгскіх ўніверсітэтаў сцвярджаюць, што актыўнае выкарыстанне планшэтаў і смартфонаў можа прывесці да набору лішніх кілаграмаў.

Прычына – у свячэнні экранаў: блакітнае святло вельмі негатыўна ўплывае на арганізм чалавека: яно ў некалькі разоў павялічвае пачуццё голаду, парушае правільны абмен рэчываў, прыводзіць да набору вагі. Найбольш небяспечна выкарыстоўваць электронныя прылады вечарам і ноччу.

Паводле эксперыменту, добраахвотнікі карысталіся гэджэтамі па 16 гадзінаў на содні. Выявілі, што ўжо праз 15-20 хвілінаў уздзеяння блакітнага святла, у нават у сытага чалавека з’яўлялася пачуццё голаду.

Таксама эксперымент паказаў, што блакітнае святло памяншае адчуванне дрымотнасці па вечарах, чым павялічвае рызыку развіцця бессані.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў