Тэрарыст Безлер зрабіў з расстрэлу фарс


Відэа расстрэлу палонных афіцэраў з ультыматумам тэрарыста Безлера ўкраінскім уладам – фарс. Да такой высновы прыйшлі эксперты, якія даследавалі апублікаваныя ўчора здымкі.

Група «Інфармацыйны супраціў» звярнулася да спецыялістаў у справе відэа расстрэлу палонных афіцэраў. Паводле экспертаў, вектар падзення целаў не супадае з кірункам стрэлу. Больш за тое, асобаў не паказваюць, а іхныя кашулі застаюцца не заплямленымі ў крыві. «Афіцэры апранутыя ў цывільнае. У беласнежную кашулю пасля некалькі дзён у палоне (яна была б, мякка кажучы, не вельмі чыстая). Абодва падаюць акуратна, прыўздымаючы ногі, хоць павінны адкінуцца ў кірунку палёту кулі. Расстрэл адбываецца ў невялікім памяшканні. Стральба ў памяшканні можа выклікаць рыкашэт, чаго не назіралася. Прысутныя не баяцца атрымаць раненне ад рыкашэту кулі», – адзначаецца ў выніках. Дарэчы, відэа выдалілі з каналу «Youtube», на якім яно размяшчалася першапачаткова.

{movie}Ігар Безлер «расстрэльвае» палонных |right|16840{/movie}

Паводле звестак СБУ, Ігар Безлер (Бес) нарадзіўся ў 1965 годзе ў Сімферопалі. Цяпер – падпалкоўнік Галоўнага выведнага ўпраўлення Расейскай федэрацыі, пазыўныя – «Безлер» або «Бес». У 1994–1997 гады «Бес» праходзіў вучэнні ў Вайсковай акадэміі імя Дзяржынскага.

Безлер датычны да забойства дэпутата Горлаўскай гарадской рады Уладзіміра Рыбака. Паводле службы бяспекі Украіны, па загаду Беса гэтак званай групе «Стрэлка», якая дзеіць у Данецкай вобласці, чыноўніка нейтралізавалі – яго і цела яшчэ адной асобы знайшлі ў рацэ.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў