Цені паўстання Каліноўскага сабраліся ў Палац мастацтваў


Калектыўнае бачанне паўстання і калектыўнае ўяўленне пра постаць Кастуся Каліноўскага – у Палацы мастацтва адкрылі выставу да 150-х угодкаў падзеяў 1863 года.

Выстава носіць назву «Памяць іх ценям».

{movie}Цені паўстання Каліноўскага сабраліся ў Палац мастацтваў|right|16827{/movie}

Мастак Алесь Пушкін разважае: «Калі б не было паўстання, мы б не былі Беларуссю, мы б былі вяцічамі, чалдонамі, сібіракамі. А дзякуючы гэтай падзеі мы ёсць, кім мы ёсць».

Старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца распавядае: «Мая задача была – прыцягнуць як мага больш маладых мастакоў, якія цяпер працуюць у гэтак званым актуальным мастацтве. Бо задача – узняць нашых герояў на новы ўзровень, на новую пластычную мову».

Аўтары паказаных тут працаў ушаноўваюць памяць не толькі самога Каліноўскага, але і шараговых удзельнікаў паўстання. Экспазіцыя знаёміць нас як з класічнымі творамі выяўленчага мастацтва, карцінамі ды скульптурамі, гэтак і з інсталяцыямі, якія прэтэндуюць на месца ў любым цэнтры канцэптуальнага мастацтва. Між ценяў Каліноўскага можна паблукаць да 16-га чэрвеня.

Іншыя тэмы: Гурт «Avias» разам са сваёй самаю вядомаю ў Беларусі бубначкаю-дзяўчынаю выдаў дэбютны альбом «Колеры» і збіраецца прэзентаваць яго 12 траўня ў клубе «TNT». У Гомельскім гарадскім моладзевым тэатры паказалі драму «Kopciuszek», або «Мурза» – пра «папялушак», якія адбываюць тэрміны ў жаночых калоніях. Маладыя паэты ладзяць літаратурную кавярню ў «coffeebox» на станцыі метро Інстытут культуры – штосераду а 19-й.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Стужка навінаў