У Данецкай вобласці на мяжы з Расеяй цяжкі бой


Непадалёк пункту пропуску «Марынаўка», што на мяжы з Расеяй, украінскія памежнікі вядуць бой, перадае каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дмытро Тымчук ў «Facebook’у».

Тэрарысты штурмуюць памежнікаў на БТРах і КамАЗах з кулямётам. У баевікоў 1 БТР, 4 КамАЗы і 4 мікрааўтобусы. Тымчук адзначыў, што памежнікі знішчылі 1 КамАЗ, які ўварваўся на тэрыторыю Украіны.

На дапамогу тэрарыстам з Расеі падцягнуліся больш за сотню баевікоў з украінскага боку, дадаў ён. На выручку сілавікам накіраваўся атрад дзяржаўнай супрацьпажарнай службы ды Узброеных сілаў Украіны.

ДР, belsat.eu паводле unian.net

Стужка навінаў