Масква пасылае «пазітыўны» сігнал Кіеву


На інаўгурацыю Пятра Парашэнкі едзе пасол Расейскай Федэрацыі ўва Украіне Міхаіл Зурабаў.

«Мы разлічвай на тое, што гэты пазітыўны сігнал будзе ў Кіеве ўспрымуць адэкватна, як яшчэ адно пацвярджэнне таго, што мы гатовыя да ўзаемадзеяння і з павагаю ставімся да выбару украінцаў», – заявіў намеснік міністра замежных справаў РФ Грыгорый Карасін.

У Кіеў на інаўгурацыю Пятра Парашэнкі вяртаецца пасол Расейскай Федэрацыі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, які быў адкліканы Масквой напрыканцы лютага ў сувязі з «абвастрэннем сітуацыі ў суседняй краіне», пішуць «Ведомости».

Цырымонія прысягі Пятра Парашэнка адбудзецца на Майдане ў Кіеве 7 чэрвеня. Прэзідэнт Расеі запрашэння на ўрачыстасць не атрымаў.

Парашэнка прызнаў неабходнасць добрых адносінаў з Масквою. Аднак калі Масква не прызнае выбараў ува Украіне і адмовіцца ад дыялогу, супраць Расеі ўвядуць новыя санкцыі, заявіў прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран.

Чытаць болей Лукашэнку запрасілі на інаўгурацыю Пятра Парашэнкі

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў