З'явілася відэа расстрэлу двух закладнікаў ва Украіне (УВАГА, ЖАХЛІВЫЯ КАДРЫ)


Чалавек, які выглядае як адзін з лідараў сепаратыстаў Ігар Безлер, тлумачыць на відэа, каго і за што ён забівае. Пасля ў людзей страляюць і яны падаюць.

{movie}Відэа расстрэлу двух закладнікаў ва Украіне (УВАГА, ЖАХЛІВЫЯ КАДРЫ)|right|16823{/movie}

«Хунта тры дні таму захапіла ў палон майго чалавека. Тры дні ўкраінская хунта адмаўляецца мяняць афіцэраў на таго чалавека, якога захапілі, – гаворыць мужчына, падобны да Безлера. – У палоне знаходзяцца тры палкоўнікі, адзін з іх – палкоўнік СБУ, тры падпалкоўнікі. На дадзены момант дамоўленасці ўкраінскім бокам усе парушаны. Я чакаў тры дні, але цяпер мне чакаць больш часу няма. Таму цяпер будуць расстраляныя спадар Будзік і спадар Васюшчанка. Для спадара Турчынава, Парубія и тых, хто з імі: калі праз гадзіну мой чалавек не будзе вызвалены, будзе расстраляная другая двойка, яшчэ праз паўтары гадзіны – трэцяя двойка. І так пакуль не будуць расстраляныя восем афіцэраў. Калі ўкраінскаму войску і ўкраінскай дзяржаве гэтыя афіцэры не патрэбныя, дык мне – тым болей». Пасля ён даў каманду «Агонь!», і людзей з мяхамі на галовах расстралялі».

Відэа пад назваю «Изображение» было змешчана ўчора на канале «YouTube», які называецца «Григорий Лепс» з фотаздымкам вядомага расейскага спевака. Гэта адзіны ролік, які ёсць на гэтым канале.

Паводле звестак СБУ Ігар Мікалаевіч Безлер (Бес) нарадзіўся ў 1965 годзе ў Сімферопалі. Цяпер – падпалкоўнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Расейскай федэрацыі, пазыўныя – «Безлер» або «Бес». У 1994–1997 гады «Бес» праходзіў вучэнні ў Ваеннай акадэміі імя Дзяржынскага.

Безлер датычны да забойства дэпутата Горлаўскага гарадскога савета Уладзіміра Рыбака. Паводле службы бяспекі Украіны, па загаду «Беса» так званай групе «Стрэлка», якая дзейнічае ў Данецкай вобласці, чыноўнік быў нейтралізаваны – яго і яшчэ цела адной асобы знайшлі ў рацэ.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў