Гімн “Магутны Божа” і воклікі “Жыве Беларусь” у Польшчы ў гонар Станіслава Шушкевіча


Гімн “Магутны Божа” прагучаў сёння ў Найвышэйшай школе эканомікі ў Варшаве, а зварот прэзідэнта Польшчы, які агучыў прадстаўнік адміністрацыі суправаджаўся словамі “Жыве Беларусь!”.

Гімн прагучаў падчас цырымоніі ўручэння тытулу ганаровага доктара (honoris causa)
Станіславу Шушкевічу, кіраўніку незалежнай Рэспублікі Беларусь у 1991- 1994 гадах.

Станіслаў Шушкевіч нарадзіўся ў 1934 годзе. Быў старшынём Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, а потым кіраўніком незалежнай Рэспублікі Беларусь ад 1991 да 1994 года. Некалькі разоў (у 2007, 2008, 2009 годзе) быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру.

У незалежнай Беларусі адбудоўваў дэмакратычныя інстытуты і грамадзянскую супольнасць, ствараў асновы для рынкавай эканомікі. Прафесар, вядомы адмысловец у радыёэлектроніцы і ядравай фізіцы, Станіслаў Шушкевіч – аўтар больш як 150 навуковых працаў, падручнікаў, манаграфіЯЎ і 73 адкрыццяў.

Летась годзе Станіслаў Шушкевіч выдаў кнігу «Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР».



ІЧ, belsat.eu

Стужка навінаў